Эгейскія астравы
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Aegean_Sea_with_island_groups_labeled.gif/220px-Aegean_Sea_with_island_groups_labeled.gif)
Эгейскія астравы (грэч. Νησιά Αιγαίου) — група астравоў у Эгейскім моры, акружаных на захадзе і поўначы мацерыковай часткай Грэцыі, на ўсходзе — Турцыі. Востраў Крыт абмяжоўвае Эгейскія астравы на поўдні.
Старажытная назва Эгейскага мора — архіпелаг — таксама распаўсюджвалася і на астравы ў межах Эгейскага мора. У сучасным ужыванні архіпелаг пазначае любую групу астравоў.
У сучаснай геаграфіі выкарыстоўваецца тэрмін «Грэчаскі архіпелаг» для абазначэння астравоў Эгейскага мора, якія тэрытарыяльна адносяцца да тэрыторыі Грэчаскай рэспублікі.